Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

капот​1, ✂, м. (спец.).

Адкідная накрыўка розных механізмаў

  • К. аўтамабіля.

|| прым. капотны, ✂.

капот​2, ✂, м. (уст.).

Жаночае плацце свабоднага пакрою; род халата.

капрал, ✂, м.

Воінскае званне малодшага камандзіра ў арміях некаторых краін і ў рускай арміі з 17 да пачатку 19 ст., а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. капральскі, ✂.

капрон, ✂, м.

Штучнае валакно высокай трываласці, а таксама тканіна з гэтага валакна.

  • Панчохі з капрону.

|| прым. капронавы, ✂.

капрыз, ✂, м.

  1. Беспадстаўнае, але настойлівае жаданне, патрабаванне чаго-н., недарэчная задума, дзівацтва.

    • Не трэба патураць дзіцячым капрызам.
  2. перан., чаго. Што-н. нечаканае, выпадковае ў той ці іншай сферы жыцця.

    • К. моды.
    • К. прыроды.

|| прым. капрызны, ✂.

  • Капрызнае надвор’е.

капрыза, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Капрызны чалавек, капрызнае дзіця.

капрызіць, ✂; незак.

Паводзіць сябе капрызна, быць капрызным.

|| зак. пакапрызіць, ✂.

капрызнік, ✂, м. (разм.).

Капрызны чалавек, дзіця.

|| ж. капрызніца, ✂.

капрызнічаць, ✂; незак.

Тое, што і капрызіць.

капрызуля, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Капрызнае дзіця.