Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выключны, .

  1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных норм (кніжн.).

    • Выключныя правы.
  2. Асаблівы, незвычайны.

    • В. выпадак.
  3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі дадзенай асобы, калектыву, рэчы.

    • Выключная заслуга вучонага.
    • Вырабы выключнай якасці.

|| наз. выключнасць, .

выключыцца, ; зак.

  1. Перастаць удзельнічаць у чым-н.

    • В. з гульні.
  2. Перастаць дзейнічаць, адключыўшыся.

    • Матор выключыўся.

|| незак. выключацца, .

выключыць, ; зак.

  1. Вывесці са складу чаго-н.

    • В. з брыгады.
    • В. са спісаў.
  2. Спыніць дзеянне чаго-н. шляхам адключэння ці выключэння.

    • В. радыёпрыёмнік.
    • В. ток.

|| незак. выключаць, .

|| наз. выключэнне, .

выключэнне, , н.

  1. гл. выключыць.

  2. Адступленне ад агульнага правіла, рэдкі выпадак.

    • Няма правіла без выключэння.
    • За выключэннем.
  3. прыназ. з Р. — акрамя, апрача каго-, чаго-н.

    • Сабраліся ўсе, за выключэннем хворых.

выконваць, ; незак.

  1. гл. выканаць.

  2. Строга прытрымлівацца чаго-н.

    • В. санаторны рэжым.
  3. Здзяйсняць, несці грамадзянскія абавязкі.

    • В. свае абавязкі.

выкрадальнік, , м.

Той, хто выкрадае.

  • В. дакументаў.

|| ж. выкрадальніца, .

выкраіць, ; зак.

  1. гл. кроіць.

  2. перан. Удзяліць, з цяжкасцю выдзеліць для чаго-н.

    • В. вольную часіну.
    • В. сродкі на пакупку лесу.

|| незак. выкройваць, .

выкрайка, , ж.

Узор для кройкі.

  • В. каўняра.

выкрасаць, ; зак.

Выбіць, высечы крэсівам (іскру, агонь).

|| незак. выкрасаць, і выкрэсваць, .

выкрасіць, ; зак.

Тое, што і выкрасаць.