Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бу́ры, ✂.

  1. Шэравата-карычневы.

    • Б. вугаль.
  2. Цёмна-руды з чырванаватым адлівам (пра масць жывёл).

    • Б. мядзведзь.

буры́льны, ✂.

Які служыць для бурэння.

  • Бурыльныя прылады.

буры́льшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па бурэнню.

|| ж. бурыльшчыца, ✂.

буры́ць, ✂; незак.

  1. Разбураць, рушыць.

    • Б. стары хлеў.
  2. Свідраваць, прабіваць грунт спецыяльным інструментам.

|| зак. прабурыць, ✂.

|| наз. бурэнне, ✂.

бурэ́ць, ✂; незак.

  1. Станавіцца бурым, бурэйшым.

  2. Віднецца (пра што-н. бурае).

|| зак. пабурэць, ✂.

бур’я́н, ✂, м.

Агульная назва буйнасцябловага пустазелля.

  • Поле зарасло бур’яном.

|| прым. бур’янны, ✂ і бур’яновы, ✂.