Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бук, ✂, м.

  1. Вялікае лісцевае дрэва з гладкай светла-шэрай карой і цвёрдай драўнінай.

    • Нарэзаць буку.
  2. Толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

    • Зуб’е ў граблях з буку.

|| прым. букавы, ✂.

  • Сямейства букавых (наз.).

буквае́д, ✂, м. (іран.).

Чалавек, які прыдае большае значэнне знешняму боку чаго-н., дробязям, чым сутнасці; фармаліст.

|| ж. букваедка, ✂.

|| прым. букваедскі, ✂.

  • Б. падыход.

буквае́дства, ✂, н. (іран.).

Чыста знешняе, фармальнае тлумачэнне чаго-н., якое наносіць шкоду сэнсу, сутнасці.

буква́р, ✂, м.

Кніжка для першапачатковага навучання грамаце.

|| прым. букварны, ✂.

буке́т, ✂, м.

  1. Падабраныя і прыгожа складзеныя ў пучок кветкі.

  2. Сукупнасць араматычных і смакавых уласцівасцей чаго-н.

    • Б. чаю.
    • Гэта віно мае асаблівы б.

|| прым. букетны, ✂.

букіні́ст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца купляй і продажам рэдкіх і старых кніг.

|| ж. букіністка, ✂.

|| прым. букінісцкі, ✂.

букіністы́чны, ✂.

Які мае адносіны да продажу і куплі рэдкіх і старых кніг.

  • Б. магазін.

букле́т, ✂, м.

Выданне падарункавага, даведачнага або рэкламнага характару ў выглядзе невялікай ілюстраванай кніжкі, якая разгортваецца як шырма.

  • Б. «Літаратурны музей Янкі Купалы».

|| прым. буклетны, ✂.

бу́клі, ✂, ж. (уст.).

Завітыя кольцамі пасмы валасоў.

буко́ліка, ✂, ж. (спец.).

Жанр літаратурных твораў, у якіх ідэалізуецца побыт пастухоў і вясковае жыццё на лоне прыроды.

|| прым. букалічны, ✂.