Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

улюбёны, ✂.

  1. Зачараваны, захоплены кім-, чым-н.

    • Улюбёныя ў зямлю людзі.
  2. Такі, якому аддаецца перавага ў параўнанні з чым-н. іншым, аблюбаваны.

    • Улюбёная страва.
    • Улюбёнае месца адпачынку.
    • Улюбёная справа.

|| наз. улюбёнасць, ✂.

уляжаць, ✂; зак.

Тое, што і улежаць.

  • Хіба доўга ўляжыш на такім сонцы.

уляпацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Абляпацца, вымазацца.

    • У. ў гліну або глінай.
  2. Трапіць у бяду, непрыемную справу.

    • У. ў гісторыю.
  3. Закахацца.

    • У. ў хлопца.

уляпіцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Прыляпіцца, прыліпнуць.

    • Фарба ўляпілася так, што не ададраць.
  2. Учэпіста ўзяцца за каго-, што-н.

    • У. за поручні.

|| незак. улеплівацца, ✂.

уляпіць, ✂; зак.

  1. Лепячы, уставіць.

    • У. мазаіку ў сцяну.
  2. перан. Моцна ўдарыць, выцяць каго-н. (разм.).

    • У. яму снежкай.
    • У. у вуха.
  3. перан. Прычыніць, зрабіць што-н. (замяняе дзеясловы даць, паставіць і пад.).

    • У. вымову.
    • У. двойку.

|| незак. улепліваць, ✂.

уляцець, ✂; зак.

  1. З лёту, на ляту пранікнуць куды-н.

    • Ластаўка ўляцела ў сенцы.
  2. Вельмі хутка ўбегчы, уехаць куды-н. (разм.).

    • У. у хату.
  3. Упасці, уваліцца ў што-н. (разм.).

    • У. у яму.
    • У. у гразь.
  4. Папасці за якую-н. правіннасць (разм.).

    • Яму ўляцела ад бацькоў.

|| незак. улятаць, ✂.

умазаць, ✂; зак.

  1. Запэцкаць, забрудзіць.

    • У. лоб у сажу.
  2. Уставіць, замацаваўшы чым-н. вязкім.

    • У. кацёл у печ.

|| незак. умазваць, ✂.

|| наз. умазванне, ✂ і умазка, ✂.

умайстраваць, ✂; зак. (разм.).

Прыладзіць дзе-н., куды-н.

  • У. люстэрка.

|| незак. умайстроўваць, ✂.

|| наз. умайстраванне, ✂.

умаліць, ✂; зак.

Схіліць да чаго-н. моцнай просьбай, угаворамі, упрасіць.

  • У. няўступных бацькоў.

|| незак. умольваць, ✂.

умалот, ✂, м.

Колькасць абмалочанага зерня.

  • У. з гектара.

|| прым. умалотны, ✂.