уляпіць, ; зак.

  1. Лепячы, уставіць.

    • У. мазаіку ў сцяну.
  2. перан. Моцна ўдарыць, выцяць каго-н. (разм.).

    • У. яму снежкай.
    • У. у вуха.
  3. перан. Прычыніць, зрабіць што-н. (замяняе дзеясловы даць, паставіць і пад.).

    • У. вымову.
    • У. двойку.

|| незак. улепліваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)