Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разрэдзіцца, ✂; зак.

  1. Стаць рэдкім (у 2 знач.), радзейшым, утварыўшы прамежкі.

    • Пасевы разрэдзіліся.
  2. Стаць менш шчыльным, менш густым.

    • Змрок разрэдзіўся.

|| незак. разрэджвацца, ✂.

|| наз. разрэджванне, ✂.

разрэдзіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць радзейшым, не такім частым, аддзяліўшы прамежкамі адзін ад аднаго.

    • Р. буракі.
  2. Зрабіць меней шчыльным, меней густым.

    • Сонца разрэдзіла туман.
  3. Разбавіць, размяшаць якой-н. вадкасцю.

    • Р. раствор.

|| незак. разрэджваць, ✂.

|| наз. разрэджванне, ✂.

разрэзаць, ✂; зак.

  1. гл. рэзаць.

  2. Зрабіць рану на чым-н.; парэзаць.

    • Р. палец.

|| незак. разразаць, ✂ і разрэзваць, ✂.

|| наз. разразанне, ✂, разрэз, ✂ і разрэзванне, ✂.

разрэкламаваць, ✂; зак. (разм.).

Рэкламуючы, зрабіць вядомым; расхваліць.

  • Р. тавар.

разузнаць, ✂; зак.

Тое, што і разведаць.

|| незак. разузнаваць, ✂.

разукамплектаваць, ✂; зак.

  1. Зняўшы або прыняўшы часткі абсталявання, прывесці (прадпрыемства, механізм) у стан немагчымасці працаваць, дзейнічаць.

  2. Парушыць цэласнасць чаго-н. укамплектаванага, скамплектаванага.

    • Р. звяно.
    • Р. бібліятэку.

|| незак. разукамплектоўваць, ✂.

|| наз. разукамплектоўванне, ✂.

|| наз. разукамплектаванне, ✂.

разуменне, ✂, н.

  1. гл. разумець.

  2. Здольнасць спасцігаць розумам змест, сэнс, значэнне чаго-н.

    • Р. законаў прыроды.
  3. Пэўнае вытлумачэнне чаго-н.

    • Правільнае р. значэння слова.

разумець, ✂; незак.

  1. Усведамляць, спасцігаць розумам сэнс, змест і пад. чаго-н.: асэнсоўваць.

    • Р. усё сказанае.
    • Р. мастацтва.
    • Р. музыку.
  2. што. Ведаць, здагадвацца аб чым-н., усведамляць што-н.

    • Р. сваю памылку.
    • Р., што назад дарогі няма.
  3. Падразумяваць, мець на ўвазе.

  4. у знач. пабочн. разумееш (разумееце). Ужыв. з мэтай падкрэсліць што-н., звярнуць увагу на што-н.

    • Я, разумееш, не згодна з такой думкай.

|| наз. разуменне, ✂.

разумнець, ✂; незак.

Набірацца розуму, станавіцца разумным, разумнейшым.

  • Дзеці разумнеюць з гадамі.

|| зак. паразумнець, ✂.

разумнік, ✂, м.

Разумны, разважлівы чалавек.

|| ж. разумніца, ✂.