Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разлажыць​2, ✂; зак.

  1. Раздзяліць што-н. на састаўныя часткі (спец.).

    • Р. ваду на кісларод і вадарод.
  2. перан. Дэзарганізаваць, давесці да маральнага падзення.

    • Р. варожую групоўку.

|| незак. раскладаць, ✂ і раскладваць, ✂.

|| наз. раскладанне, ✂, раскладванне, ✂ і разлажэнне, ✂.

  • Маральнае разлажэнне.

разлайдачыцца, ✂; зак. (разм.).

Разленавацца, стаць гультаём.

разламацца, ✂; зак.

  1. Пры ломцы, удары распасціся на кавалкі.

    • Льдзіна разламалася.
  2. Разбурыцца, разваліцца, зламацца (разм.).

    • Плот разламаўся.

разламаць, ✂; зак.

  1. Ламаючы, падзяліць на часткі, на кавалкі.

    • Р. крэсла.
  2. Разбурыць, разваліць.

    • Р. дзверы.

|| незак. разломліваць, ✂ і разломваць, ✂.

|| наз. разлом, ✂, разломліванне, ✂ і разломванне, ✂.

разлапатацца, ✂; зак.

  1. Пачаць моцна лапатаць (крыламі).

  2. Весці несупынную гаворку, лапатаць языком (разм.).

разлапісты, ✂ (разм.).

Які шырока раскінуў свае галіны ў розныя бакі (пра дрэвы, галлё).

  • Разлапістыя елкі.

|| наз. разлапістасць, ✂.

разлапушыцца, ✂; зак. (разм.).

Буйна, шырока разрасціся.

  • Разлапушылася кукуруза.

разласаваны, ✂.

Які разласаваўся, стаў вельмі ласы.

разласавацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Стаць вельмі ласым; паспрабаваўшы смачнага, захацець яшчэ.

    • Р. мёдам.
  2. перан. Тое, што і разахвоціцца (у 1 знач.).

разласаваць, ✂; зак. (разм.).

Узбудзіць у кім-н. жаданне паласавацца, а таксама (перан.) ахвоту да чаго-н.

  • Р. дзіця малінамі.
  • Лёгкая нажыва разласавала яго.