Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прытрымаць, ; зак.

  1. Злёгку ўтрымаць, не даючы рухацца або ўпасці.

    • П. каня.
    • П. збан.
  2. Тое, што і затрымаць (у 2 знач.).

    • Дажджы прытрымалі ўборку збожжавых.
  3. перан. Патрымаць да некаторага часу, прыберагчы; не пусціць у продаж.

    • П. сена к вясне.
    • П. тавар.

|| незак. прытрымліваць, .

прытрымлівацца, ; незак.

  1. за што. Злёгку трымацца.

    • П. за парэнчы.
  2. чаго. Трымацца бліжэй да чаго-н.

    • П. правага боку дарогі.
  3. перан., чаго. Стаяць за што-н., дзейнічаць згодна з чым-н., мець схільнасць да чаго-н.

    • П. цвёрдых перакананняў.
    • П. традыцый.

прытулак, , м.

  1. Месца, дзе можна ўратавацца ад каго-, чаго-н., адпачыць, прабыць патрэбны час.

    • Шукаць прытулку.
    • Права прытулку (права асобы, якая праследуецца дзяржавай, на абарону з боку чужой дзяржавы; спецыяльны тэрмін).
  2. Дабрачынная ўстанова для выхавання сірот і беспрытульных дзяцей.

    • Дзіцячы п.

|| прым. прытулкавы, .

прытуліцца, ; зак.

  1. да каго-чаго. Шчыльна прыціснуцца, прыхіліцца.

    • П. да маці.
    • П. да сцяны.
  2. Знайсці прытулак (у 1 знач.).

    • П. у родных.
    • Каля лесу прытулілася хатка (перан.).

|| незак. прытульвацца, і прытуляцца, .

прытуліць, ; зак.

  1. Шчыльна або з пяшчотай прыціснуць, прыхіліць да сябе.

    • П. трубку да вуха.
    • П. дзіця да грудзей.
  2. Даць прытулак (у 1 знач.), узяць пад сваю апеку.

    • П. сірот.

|| незак. прытульваць, і прытуляць, .

прытупваць, ; незак.

Тупаць нагамі ў такт чаму-н.

  • П. нагой у такт песні.

прытупіцца, ; зак.

  1. Крыху затупіцца.

    • Канькі прытупіліся.
  2. перан. Страціць адчувальнасць, стаць менш успрыімлівым.

    • Боль прытупіўся.
    • Увага прытупілася.

|| незак. прытупляцца, .

прытупіць, ; зак.

  1. Трохі затупіць.

    • П. нож.
  2. перан. Аслабіць, зрабіць менш успрыімлівым.

    • П. памяць.
    • П. пільнасць.

|| незак. прытупляць, .

|| наз. прытупленне, .

прытупнуць, ; аднакр.

Тупнуць, стукнуць нагой аб падлогу або зямлю.

  • П. ботамі.

прытушыць, ; зак. (разм.).

Аслабіць, убавіць; затушыць (святло, агонь).

  • П. лямпу.
  • П. цыгарэту.