прытрымлівацца, ; незак.

  1. за што. Злёгку трымацца.

    • П. за парэнчы.
  2. чаго. Трымацца бліжэй да чаго-н.

    • П. правага боку дарогі.
  3. перан., чаго. Стаяць за што-н., дзейнічаць згодна з чым-н., мець схільнасць да чаго-н.

    • П. цвёрдых перакананняў.
    • П. традыцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)