Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камутатар, ✂, м.

  1. Назва розных устройстваў для змянення напрамку, пераключэння электрычнага току.

  2. Род мясцовай тэлефоннай станцыі з ручным злучэннем.

    • Званіць трэба праз к.

|| прым. камутатарны, ✂.

камуфлет, ✂, м.

  1. Падземны выбух міны для разбурэння падземных збудаванняў праціўніка, а таксама разрыў артылерыйскага снарада пад зямлёй без выкідвання зямлі і асколкаў (спец.).

  2. перан. Нечаканая непрыемнасць, няўдача (уст. жарт.).

|| прым. камуфлетны, ✂.

камуфліраваць, ✂; незак.

Маскіраваць сродкамі камуфляжу.

|| зак. закамуфліраваць, ✂.

камуфляж, ✂, м.

  1. Маскіроўка вайсковай тэхнікі, будынкаў і пад. шляхам фарбавання палосамі, плямамі рознай формы і рознага колеру (спец.).

  2. перан. Падманныя дзеянні, маскіроўка якой-н. дзейнасці, ашуканства.

|| прым. камуфляжны, ✂.

камфара, ✂ і камфора, ✂, ж. (разм.).

Крышталічнае, з моцным пахам рэчыва, ужываецца ў тэхніцы і медыцыне.

|| прым. камфорны, ✂ і камфоравы, ✂.

камфартабельны, ✂.

Які адпавядае ўсім патрабаванням камфорту.

  • Камфартабельная гасцініца.

|| наз. камфартабельнасць, ✂.

камфорт, ✂, м.

Сукупнасць бытавых выгод, зручнасцей; утульнасць.

  • Жыць з камфортам.

|| прым. камфортны, ✂.

камчадалы, ✂, м.

Назва змешанага па паходжанню карэннага насельніцтва Камчаткі, якое гаворыць на рускай мове.

|| ж. камчадалка, ✂.

|| прым. камчадальскі, ✂.

камы, ✂ (абл.).

Камякі з тоўчанай бульбы; бульбяная каша.

  • У пост елі к. з каноплямі.

камюніке, нескл., н. (афіц.).

Афіцыйнае паведамленне (пераважна па пытаннях міжнароднага значэння).

  • К. для друку.