Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарочыць, ✂; незак. (спец.).

Прывязваць тарокамі (да сядла).

тарпа, ✂, ж. і торп, ✂, м.

Вялікая сцірта снапоў, саломы або сена, складзеная асобым спосабам для захоўвання пад адкрытым небам.

тарпавальшчык, ✂, м.

Той, хто ўкладвае торпы.

|| ж. тарпавальшчыца, ✂.

тарпаваць, ✂; незак.

Складаць у торпы.

  • Т. жыта.

|| наз. тарпаванне, ✂.

тарпаклад, ✂, м.

Укладчык снапоў, саломы ці сена ў торпы; тарпавальшчык.

тарпан, ✂, м.

Дзікі конь шэрай масці з чорнымі грывай і хвастом, які вадзіўся ў стэпах Усходняй Еўропы.

тарпатына, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і тэрпенцін.

|| прым. тарпатынавы, ✂.

тарпеда, ✂, ж.

Падводны снарад, які можа самастойна рухацца і наводзіцца на караблі праціўніка для іх знішчэння.

|| прым. тарпедны, ✂.

  • Т. катэр.
  • Тарпедная атака.

тарпедаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Атакаваць, паразіць (паражаць) тарпедаю.

    • Т. варожыя караблі.
  2. перан. Падарваць (падрываць), парушыць (парушаць) знутры.

    • Т. перагаворы.

|| наз. тарпедаванне, ✂.

тарпеданосец, ✂, м.

Баявы самалёт або карабель, узброены тарпедамі.