Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тады, прысл.

  1. У той час, у мінулым, не цяпер.

    • Т. дзеці яшчэ не ўмелі чытаць.
    • Памыў рукі і т. сеў за стол.
  2. Пры пэўных умовах, абставінах.

    • Сходзіш у магазін па хлеб, т. толькі можаш ісці гуляць.
  3. Ужыв. як суадноснае слова ў галоўным сказе пры даданым часу са злуч. уступальны. «калі».

    • Калі мне прынясуць кнігу, т. прачытаю.
  4. у знач. злуч. уступальны. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са злучнікам «як» у даданых часавых супастаўляльных сказах у значэнні: у той час як, не гледзячы на тое што.

    • Мы толькі снедалі, т. як яны ўжо садзіліся абедаць.

тадышні, (разм.).

Які быў тады (у 1 знач.).

  • Тадышнія падзеі.

тады-сяды, прысл.

Час ад часу, калі-нікалі, іншы раз.

таежнік, , м.

Чалавек, які жыве ў тайзе і займаецца таежным промыслам.

|| ж. таежніца, .

таемнік, , м.

Шматгадовая травяністая бесхларафільная расліна, якая паразітуе на каранях ляшчыны, вольхі і пад.

таемны, .

  1. Скрыты, невядомы, непрыкметны для іншых.

  2. Загадкавы, невядомы, акружаны тайнай.

  3. У якім скрыта тайна​1 (у 2 знач.).

|| наз. таемнасць, .

таз1, , м.

Шырокая і неглыбокая круглая металічная або пластмасавая пасудзіна.

  • Т. для варэння.

|| памянш. тазік, .

таз2, , м.

Частка шкілета чалавека і жывёлін — касцявы пояс, які апіраецца на ніжнія (у жывёлін — на заднія) канечнасці і з’яўляецца апорай для пазваночніка.

|| прым. тазавы, .

  • Тазавыя косці.

тазасцегнавы, .

Які злучае сцягно з тазавай косцю, які знаходзіцца на месцы іх сутыкнення.

  • Т. сустаў.

таінства, , н.

У хрысціянстве: абрад (хрышчэнне, прычашчэнне, споведзь), які пасылае веруючым цудадзейную сілу, боскую ласку.