Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скрыпаць, ; незак.

Тое, што і скрыпець.

  • С. дзвярыма.

|| наз. скрыпанне, .

скрыпач, , м.

Музыкант, які іграе на скрыпцы.

|| ж. скрыпачка, .

скрыпень, , м.

Высокая травяністая расліна з мяцёлкай пурпурна-ружовых або белых кветак і пушыстым насеннем.

|| прым. скрыпнёвы, .

  • Сямейства скрыпнёвых (наз.).

скрыпець, ; незак.

  1. Утвараць скрыпучыя гукі.

    • Завесы ў дзвярах скрыпяць.
    • Скрыпіць снег пад нагамі.
  2. Гаварыць скрыпучым голасам.

    • Не гаворыць, а скрыпіць.
  3. перан. Жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы (разм.).

    • Скрыплю яшчэ трошкі.

|| аднакр. скрыпнуць, .

|| наз. скрыпенне, .

скрыпка, , ж.

Чатырохструнны смычковы музычны інструмент высокага тэмбру.

  • Сола на скрыпцы.
  • Першая с. (вядучая скрыпка ў аркестры, а таксама перан. пра чалавека, якому належыць галоўная, уплывовая роля ў чым-н.).

|| прым. скрыпічны, .

  • С. клас.

  • Скрыпічны ключ (спец.) — знак на нотным радку, які ўстанаўлівае вышыню і назву высокага гуку.

скрыпучы, .

Які вылучаецца скрыпам.

  • С. снег.
  • Скрыпучае акно.
  • С. голас (перан. рэзкі, падобны на скрып).

|| наз. скрыпучасць, .

скрытнічаць, ; незак. (разм.).

Быць скрытным, паводзіць сябе скрытна.

скрытны, .

  1. Які пазбягае адкрытасці, не расказвае іншым пра сябе.

    • С. хлопец.
    • Дзейнічаць скрытна (прысл.).
  2. Скрытны ад чыйго-н. вока; таемны.

    • С. вобраз жыцця.

|| ж. скрытнасць, .

скрыты, .

  1. Нябачны, замаскіраваны, тайны.

    • Скрытыя дзеянні.
    • Скрытыя замыслы праціўніка.
  2. Без характэрных знешніх прыкмет.

    • Скрытае цячэнне хваробы.
    • Скрытая ўсмешка.
  3. Які ўласцівы каму-, чаму-н., але яшчэ не праявіўся, знешне не прыкметны.

    • Скрытыя магчымасці тэхнікі.

|| наз. скрытасць, .

скрыўдзіць, ; зак. (разм.).

Тое, што і пакрыўдзіць.