скрыпець, ; незак.

  1. Утвараць скрыпучыя гукі.

    • Завесы ў дзвярах скрыпяць.
    • Скрыпіць снег пад нагамі.
  2. Гаварыць скрыпучым голасам.

    • Не гаворыць, а скрыпіць.
  3. перан. Жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы (разм.).

    • Скрыплю яшчэ трошкі.

|| аднакр. скрыпнуць, .

|| наз. скрыпенне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)