Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неафіцыйны, .

Які не мае афіцыйнага значэння.

  • Н. прыём.
  • Неафіцыйная сустрэча.
  • Неафіцыйная заява.

|| наз. неафіцыйнасць, .

неахайны, .

  1. Які не захоўвае чысціні, парадку; які ўтрымліваецца ў беспарадку.

    • Неахайная гаспадыня.
    • Н. пакой.
  2. Зроблены абы-як, без стараннасці.

    • Неахайная работа.

|| наз. неахайнасць, .

неахвота, , ж.

  1. Адсутнасць ахвоты да чаго-н.

    • Працаваць з неахвотай.
  2. безас. у знач. вык. Не хочацца, няма жадання (што-н. рабіць).

    • Н. з ім размаўляць.

неахвотны, .

Які не выказвае ахвоты да чаго-н.

неахвочы, .

Які не мае жадання рабіць што-н., не выказвае ахвоты да чаго-н.

  • Н. да вучобы.

неахопны, .

  1. Неабсяжны, неабдымны, вельмі вялікі па сваёй працягласці.

    • З поўначы сунулася неахопная градавая хмара.
  2. Вялікі па ступені праяўлення.

    • Ён адчуваў у сабе неахопную сілу.

|| наз. неахопнасць, .

неацэнны, .

Надзвычай важны.

  • Неацэнныя заслугі.

|| наз. неацэннасць, .