Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лянок, , м.

Рыба сямейства ласасёвых.

|| прым. лянковы, .

лянота, , ж.

  1. Адсутнасць жадання працаваць, рабіць што-н.

    • Навалілася л.
  2. Не хочацца, няма ахвоты.

    • Л. думаць.

ляп, выкл. у знач. вык. (разм.).

Ужываецца ў значэнні дзеяслова ляпнуць.

  • Падбег ды л. па спіне.

ляпа, , ж.

  1. Тое, што і пашча.

    • Л. воўка.
  2. перан. Цёмнае паглыбленне ў чым-н.

    • Пхаць снапы ў ляпу малатарні.

ляпаць, ; незак. (разм.).

  1. Утвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, удараць з ляскам.

    • Л. малатком.
  2. Біць, удараць па чым-н. з шумам.

    • Л. па плячы.
  3. Кідаць што-н. густое, ліпкае.

    • Л. гліну ў шчыліны.
  4. перан. Гаварыць што-н. неабдумана, нетактоўна.

    • Ляпае абы што.

|| зак. паляпаць, .

|| аднакр. ляпнуць, .

|| наз. ляпанне, .

ляпіс, , м.

Азотнакіслае серабро ў выглядзе крышталічнага парашку, што выкарыстоўваецца ў медыцыне як процізапаленчы сродак, для прыпякання.

|| прым. ляпісны, .

ляпіцца, ; незак.

  1. Быць пластычным, прыгодным для лепкі.

    • Пластылін добра лепіцца.
  2. Цесна размяшчацца адзін каля другога.

    • Абапал вуліцы ляпіліся старэнькія хаткі.
  3. Стварацца з пластычных матэрыялаў.

    • Скульптурныя партрэты лепяцца марудна.

ляпіць, ; незак.

  1. Ствараць, рабіць якія-н. фігуры з пластычнага, мяккага матэрыялу.

    • Л. бюст.
    • Л. характар (перан.).
    • Не святыя гаршкі лепяць (прыказка: хоць і цяжка, але зможам, справімся).
  2. Тое, што і прыклейваць (разм.).

    • Л. маркі.
  3. З сілай ісці (пра мокры снег).

    • Снег лепіць у вокны.

|| зак. вылепіць, , наляпіць, , зляпіць, і заляпіць, .

|| наз. лепка, .

ляпніна, , ж. (спец.).

Тое, што вылеплена, ляпныя ўпрыгожанні.

ляпны, .

  1. Зроблены лепкай.

    • Ляпныя работы.
  2. З скульптурным упрыгожаннем.

    • Ляпная столь.