Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лявак, ✂, м. (разм. неадабр.).

  1. Палітычны дзеяч крайне левых поглядаў.

  2. Работнік, які незаконна выкарыстоўвае рабочы час, прылады або прадукт грамадскай працы для асабістай нажывы.

|| прым. лявацкі, ✂.

  • Л. загіб.

лявацтва, ✂, н.

Лявацкая палітыка.

|| прым. лявацкі, ✂.

лявець, ✂; незак.

Станавіцца левым, больш левым у палітычных адносінах.

|| зак. палявець, ✂.

лявоніха, ✂, ж.

Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

  • Танцуюць імклівую лявоніху.