Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ляда, , н.

  1. Дзялянка высечанага лесу, хмызняку; высечка.

  2. Расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць.

|| прым. лядны, .

  • Лядная сістэма земляробства.

лядачы, (разм.).

Тое, што і лядашчы.

|| наз. лядачасць, .

лядашчы, (разм.).

  1. Кволы, слабы, хілы.

    • За возам брыла лядашчая карова.
  2. Стары, струхлелы; збуцвелы.

    • Лядашчая вопратка слаба грэла.

|| наз. лядашчасць, .

лядзяк, , м.

Невялікі кавалак лёду.

  • Рукі халодныя, як ледзякі.

ляднік, , м. (спец.).

Зборышча вялікай масы паўзучага лёду ў гарах ці палярных зонах.

|| прым. ледніковы, .

  • Ледніковыя наносы.

лядовы, .

Які адбываецца ў ільдах.

  • Лядовыя плаванні.

лядоўнік, , м.

Вагон з лёдам.

  • Вагон-л.

лядоўня, , ж.

Склеп з лёдам для захоўвання мясных, рыбных прадуктаў.