Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лясгас, ✂, м.

Скарачэнне: лясная гаспадарка — прадпрыемства, якое займаецца ўлікам і выкарыстаннем ляснога фонду, развядзеннем лесу і пад.

|| прым. лясгасаўскі, ✂.

лясіна, ✂, ж. (разм.).

  1. Адно дрэва.

    • Віхор зваліў такую лясіну.
  2. зб. Ссечаныя дрэвы як лесаматэрыял.

    • Сплаў карабельнай лясіны.

лясісты, ✂.

Густа зарослы лесам.

  • Л. раён.
  • Л. край.

|| наз. лясістасць, ✂.

ляск, ✂, м.

  1. Кароткі, звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень.

    • Л. ланцугоў.
  2. Рэзкі, сухі гук пры лясканні чым-н.

    • Л. пугі.

ляскатаць, ✂; незак.

Утвараць дробны перарывісты стук.

  • Ляскочуць кулямёты.

|| наз. ляскатанне, ✂ і ляскат, ✂.

ляскаць, ✂; незак.

  1. Утвараць ляск чым-н. жалезным.

    • Л. клямкай.
  2. Пляскаць у далоні (разм.).

  3. Утвараць адрывістыя гукі пугай.

    • Л. пугай.

◊

  • Зубамі ляскаць — дрыжаць, калаціцца ад холаду, страху.

|| аднакр. ляснуць, ✂.

|| наз. лясканне, ✂ і ляскат, ✂.

ляскотка, ✂, ж.

Дзіцячая цацка, пры дапамозе якой утвараецца дробны, перарывісты стук.

  • Дзеці бегалі з ляскоткамі.

ляснік, ✂, м.

Вартаўнік лесу; працаўнік лясной гаспадаркі.

  • Працаваць лесніком.

лясніцтва, ✂, н.

Участак лесу як гаспадарчая адзінка, а таксама ўпраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам.

ляснічы, ✂, м.

Кіраўнік лясніцтва, спецыяліст па лясной гаспадарцы.