Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лякала, ✂, н.

  1. Фігурная лінейка для вычэрчвання крывых ліній.

  2. У тэхніцы: кантрольна-вымяральны інструмент для праверкі вырабаў крывалінейнага профілю.

лякальшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па вырабу лякал (у 2 знач.).

|| ж. лякальшчыца, ✂.

|| прым. лякальшчыцкі, ✂.

лякарства, ✂, н.

Медыцынскі сродак для лячэння ці папярэджвання хваробы.

|| прым. лякарствавы, ✂.

  • Лякарствавыя формы (формы, якія надаюць лекавым прэпаратам: вадкія, цвёрдыя, мяккія, азразольныя; спецыяльны тэрмін).