Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лямантаваць, ✂; незак.

Моцна і працягла крычаць; нястрымна плакаць.

|| наз. лямантаванне, ✂ і лямант, ✂.

лямец, ✂, м.

Тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з шэрсці, воўны.

  • Падшыць валёнкі лямцам.

|| прым. лямцавы, ✂.

лямеш, ✂, м.

Частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу і адвальвае яго.

|| прым. лямешны, ✂.

лямка, ✂, ж.

Шырокі рамень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш.

  • Адвязаць лямкі.

◊

  • Цягнуць лямку (разм.) — займацца цяжкай аднастайнай працай, справай.

|| памянш. лямачка, ✂.

|| прым. лямачны, ✂.

лямпа, ✂, ж.

Прыбор для штучнага асвятлення або награвання.

  • Настольная л.
  • Газавая л.
  • Паяльная л.
  • Шахцёрская л.

|| памянш. лямпачка, ✂.

|| прым. лямпавы, ✂.

лямчыць, ✂; незак.

Збіваць у лямец, рабіць лямцам.

  • Л. воўну.

|| зак. злямчыць, ✂.

|| звар. лямчыцца, ✂.