Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лятаць, ; незак.

Тое, што і ляцець (у 1 знач., але з той розніцай, што лятаць абазначае дзеянне, якое паўтараецца ці адбываецца ў розных кірунках).

|| наз. лятанне, .

|| прым. лятальны, .

  • Л. апарат.

ляток, , м.

  1. Адтуліна ў вуллі для вылету пчол.

  2. Адтуліна ў доменнай печы, праз якую прапускаецца метал або шлак.

лятун, , м. (разм.).

  1. Той, хто добра лятае, скача.

  2. Той, хто часта мяняе месца працы ў сувязі з асабістай выгадай.

|| ж. лятуха, .

лятучка, , ж. (разм.).

  1. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных пытанняў.

    • Сабрацца на лятучку.
  2. Лёгкі, аператыўны атрад, брыгада для хуткага перамяшчэння з месца на месца.

    • Рамонтная л.

лятучы, .

  1. Здольны лятаць, насіцца ў паветры.

    • Лятучае насенне.
    • Лятучая мыш (млекакормячая жывёліна з шырокімі крыламі).
  2. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца.

    • Л. атрад.
  3. Які хутка выпараецца, хутка праходзіць.

    • Лятучыя кіслоты.
    • Л. вірус.
  4. перан. Які праводзіцца тэрмінова і хутка.

    • Л. сход.
    • Л. рэйд.

  • Лятучая пошта — часова арганізаваная пошта для хуткай перадачы лістоў, распараджэнняў.

|| наз. лятучасць, .