Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

касмагонія, ✂, ж. (спец.).

Вучэнне аб паходжанні касмічных цел і іх сістэм.

  • К. сонечнай сістэмы.

|| прым. касмаганічны, ✂.

касмадром, ✂, м.

Пляцоўка з комплексам спецыяльных збудаванняў і тэхнічных сродкаў для запуску касмічных караблёў і штучных спадарожнікаў Зямлі.

|| прым. касмадромны, ✂.

касмалогія, ✂, ж.

Вучэнне аб Сусвеце.

|| прым. касмалагічны, ✂.

касманаўт, ✂, м.

Спецыяліст, удзельнік палёту ў космас.

|| ж. касманаўтка, ✂.

|| прым. касманаўцкі, ✂.

касманаўтыка, ✂, ж.

Тэорыя і практыка палётаў у космас.

  • Дзень касманаўтыкі.

|| прым. касманаўтычны, ✂.

касмапаліт, ✂, м.

Паслядоўнік касмапалітызму.

|| ж. касмапалітка, ✂.

|| прым. касмапалітычны, ✂.

касмапалітызм, ✂, м.

Ідэалогія, якая пад прыкрыццем лозунгаў «сусветнай дзяржавы» і «сусветнага грамадзянства» адмаўляе права нацый на самастойнае існаванне і дзяржаўную незалежнасць, прапагандуе адмаўленне ад нацыянальных традыцый і нацыянальнай культуры, ад патрыятызму.

|| прым. касмапалітычны, ✂.

касматы, ✂.

  1. З доўгай густой поўсцю; лахматы.

    • К. сабака.
    • Касматая шапка.
  2. З доўгімі валасамі; валасаты.

    • Касматая галава.

|| наз. касматасць, ✂.

касмаціць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць касматым, лахматым.

  • К. валасы.

|| зак. раскасмаціць, ✂.

касмачы, ✂, н. (разм.).

Доўгія ўзлахмачаныя пасмы валасоў.