Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

камендор, , м.

Матрос-артылерыст.

|| прым. камендорскі, .

камене...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да каменя (у 1 знач.), напр. каменеапрацоўка, каменеапрацоўчы, каменедрабілка, каменеадліваны (які мае адносіны да адліўкі з каменя), каменеўборачны, каменешліфавальны;
  2. які змяшчае ў сабе камень (у 1 знач.), напр. каменебетон;
  3. падобны на камень (у і знач.), напр. каменепадобны;
  4. які мае адносіны да каменя (у 3 знач.), напр. каменевыдзяляльны, каменеўтварэнне.

каменедрабілка, , ж.

Машына для драблення камення і іншых горных парод.

каменка, , ж.

Печ у лазні без коміна, складзеная з камення.

каменнавугальны, .

Які мае адносіны да каменнага вугалю.

  • К. басейн.

каменне, , н., зб.

Камяні (гл. камень у 2 знач.).

  • Збіраць к. ў кучы.

каменны, .

  1. гл. камень.

  2. перан. Нерухомы, застылы.

    • К. выраз твару.
  3. перан. Нячулы, раўнадушны.

    • Каменнае сэрца.
  4. Ужыв. у назвах некаторых раслін, матэрыялаў і пад. (спец.).

    • К. вугаль.
    • Каменная соль.

каментарый, , м.

  1. звычайна мн. Тлумачэнні да якога-н. тэксту.

    • Збор твораў Я.Коласа з каментарыямі.
  2. мн. Разважанні, тлумачальныя і крытычныя заўвагі аб чым-н.

    • Каментарыі карэспандэнта.
    • Каментарыі не патрэбны (усё і так зразумела).

каментатар, , м.

Асоба, якая каменціруе што-н.

  • К. спартыўных перадач.
  • К. тэксту.

|| прым. каментатарскі, .

каменціраваць, ; зак. і незак.

Даць (даваць) каментарыі да чаго-н.

  • К. артыкул.

|| зак. пракаменціраваць, .