Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выкладчык, , м.

Той, хто выкладае які-н. вучэбны прадмет у навучальнай установе.

  • В. матэматыкі.
  • Вопытны в.

|| ж. выкладчыца, .

|| прым. выкладчыцкі, .

выклапатаць, ; зак.

Дабіцца клопатамі.

  • В. дазвол.

выкласці, ; зак.

  1. Выняўшы адкуль-н., пакласці.

    • В. пакупкі ў сумкі.
  2. што чым. Пакрыць, аздобіць, вымасціць (паверхню чаго-н.).

    • В. сцены кафляй.
  3. Збудаваць, вывесці.

    • В. фундамент.
  4. перан. Адкрыта выказаць, паведаміць.

    • В. прэтэнзіі, меркаванні.
    • В. просьбу.

|| незак. выкладваць, і выкладаць, .

|| наз. выкладванне, , выкладанне, , выклад, і выкладка, .

|| прым. выкладны, .

выклеваць, ; зак.

Вышчыпаць, выдраць дзюбай, выдзеўбці.

  • В. вока.

|| незак. выклёўваць, .

выклік, , м.

  1. гл. выклікаць.

  2. Патрабаванне, запрашэнне з’явіцца куды-н.

    • З’явіцца па выкліку.
    • В. у суд.
  3. Запрашэнне, прапанова ўдзельнічаць у чым-н.

    • В. на спаборніцтвы.
    • В. на дуэль.
  4. Выражанае позіркам, словамі, учынкамі і пад. жаданне ўступіць у барацьбу.

    • Кінуць в. грамадству (звычайна пра ўчынак, што ідзе ўразрэз з чым-н. агульнапрынятым).
    • У яго словах прагучаў в.

выклікаць, ; зак.

  1. Паклікаць адкуль-н., запрасіць, прапанаваць з’явіцца.

    • В. да начальства.
    • В. спевака апладысментамі.
    • В. вучня (прапанаваць адказаць).
  2. каго на што або з інф. Прапанаваць прыняць удзел у чым-н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад.

    • В. на спаборніцтва.
    • В. бароцца (мерацца сіламі ў спартыўнай барацьбе).
    • В. на шчырую размову.
  3. што З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., парадзіць.

    • В. апетыт.
    • Гэта не выкліча цяжкасцей.
    • Чым быў выкліканы пажар?

|| незак. выклікаць, .

|| наз. выклік, .

выклікнуць, ; зак. і аднакр.

Гучна выкрыкнуць, вымавіць.

  • В. лозунг.

|| незак. выклікаць, .

выклічнік, , м.

У граматыцы: нязменнае слова, што непасрэдна выражае пачуццё, адчуванне, эмацыянальную рэакцыю, валявое пабуджэнне і пад., напр. ах, ой, ох, гэй.

|| прым. выклічнікавы, .

выключальнік, , м.

Прыстасаванне для выключэння і ўключэння электрычнага току.

выключна.

  1. часц. Толькі.

    • Ён есць в. раслінную ежу.
  2. прысл. Асабліва, незвычайна.

    • В. здольны чалавек.