Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

буй2, , м.

Сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце і пад. для абазначэння мелі, месца рыбацкай сеці і пад.

|| памянш. буёк, .

бу́йвал, , м.

Буйная жвачная жывёліна атрада парнакапытных (свойская і дзікая) з грузным тулавам і кароткай шыяй.

|| прым. буйвалавы, .

бу́йваліца, , ж.

Самка буйвала.

буйваляня́, і буйвалянё, , н.

Дзіцяня буйваліцы.

буйнакалі́берны, .

Буйнога калібру.

  • Б. снарад.

буйнапанэ́льны, .

Які будуецца з буйных панэлей.

  • Б. дом.

буйнапло́дны, .

З буйнымі пладамі, ягадамі.

  • Буйнаплодная вішня.

буйне́ць, ; незак. (разм.).

Станавіцца буйным (у 1, 2 і 5 знач.), буйнейшым.

|| зак. пабуйнець, .

  • Арэхі пабуйнелі.
  • Дождж пабуйнеў.

бу́йны1 прым.

  1. Неспакойны, дзёрзкі, свавольны.

    • Б. нораў.
  2. Моцны, парывісты.

    • Б. вецер.
  3. Пра расліннасць: багаты, раскошны.

    • Буйная збажына.
    • Усё на палях буйна (прысл.) красавала.

|| наз. буйнасць, .

буйны́ прым.

  1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру, адзінак; падкрэслена вялікі.

    • Буйное зерне.
    • Буйна (прысл.) пісаць.
    • Буйныя грошы.
    • Чалавек буйнога складу.
  2. Вялікі і эканамічна магутны.

    • Буйное прамысловае прадпрыемства.
    • Б. капітал.
  3. Выдатны па значэнню, уплыву.

    • Б. спецыяліст.
    • Б. вучоны.
  4. Важны, сур’ёзны.

    • Буйная размова.
  5. Багаты, шчодры.

    • Буйная раса.
  6. Хуткі, магутны.

    • Б. рост эканомікі.
  7. Значны па выніках, больш па значэнню.

    • Буйная перамога.

|| наз. буйнасць, .