стэрэатыпія, ✂, ж. (спец.).
Тэхніка вырабу стэрэатыпаў.
|| прым. стэрэатыпічны, ✂.
стэрэатыпны, ✂.
-
гл. стэрэатып.
-
Які часта паўтараецца ў нязменным выглядзе, шаблонны, трафарэтны (кніжн.).
|| наз. стэрэатыпнасць, ✂.
стэрэафанія, ✂, ж. (спец.).
Перадача ці ўзнаўленне гуку, якія даюць магчымасць вызначыць напрамак гучання і размяшчэння крыніцы гуку ў прасторы.
|| прым. стэрэафанічны, ✂.
- С. запіс.
- Стэрэафанічнае кіно.
стэтаскапія, ✂, ж.
Праслухванне сэрца, лёгкіх пры дапамозе стэтаскопа.
|| прым. стэтаскапічны, ✂.
стэтаскоп, ✂, м. (спец.).
Медыцынская драўляная або пластмасавая трубка для выслухвання сэрца, сасудаў, лёгкіх.
|| прым. стэтаскопны, ✂.
сустрэчны, ✂ і стрэчны, ✂.
-
Які рухаецца насустрач.
- С. цягнік.
- С. вецер.
- Ніхто з сустрэчных (наз.) не спыніўся.
- Першы с. (наз. хто трапіцца, выпадковы).
- С. (наз.) і папярэчны (любы, без разбору чалавек, усякі).
-
Які адбываецца пры сустрэчы, пры руху з двух бакоў.
-
Які даецца ў адказ на што-н.