стэрэатып,
-
Копія друкарскага набору, нанесеная на металічную, гумавую або пластмасавую пласцінку;
ужыв. для шматтыражных і паўторных выданняў (спец. ).- Літы с.
-
перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор чаго-н. , якога прытрымліваюцца, стандарт (кніжн. ).- Дзейнічаць па стэрэатыпу.
||
- Стэрэатыпная копія.
- Стэрэатыпнае выданне кнігі (са стэрэатыпа).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)