Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выпытаць, ; зак.

Выведаць у працэсе гутаркі.

  • В. сакрэт.

|| незак. выпытваць, .

выраб, , м.

  1. гл. вырабіць.

  2. Якасны бок апрацоўкі чаго-н.

    • Медная ручка адмысловага вырабу.
  3. Спосаб, від вытворчасці прадукцыі.

    • Ручны в. скур.
    • Рэчы хатняга вырабу.
  4. пераважна мн. Вырабленыя рэчы, прадукт працы.

    • Металічныя вырабы.

  • Аўчынка вырабу не варта (прымаўка) — справа, не вартая турбот.

вырабатак, , м.

Тое, што і выпрацоўка (у 2 знач.).

вырабатка, , ж.

Месца, дзе здабываюцца карысныя выкапні.

вырабіцца, ; зак.

  1. Набыць пэўныя асаблівасці ў працэсе вытворчасці, работы.

    • Шкура добра вырабілася.
  2. Запэцкацца (разм.).

    • В. ў сажу.
  3. Выбрацца са складанага становішча, выкруціцца (разм.).

    • Як нам тут в.?

|| незак. вырабляцца, .

вырабіць, ; зак.

  1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго-н. і выпусціць.

    • Завод вырабіў многа станкоў.
  2. Апрацаваць дубленнем.

    • В. авечую шкуру.
  3. Выканаць пэўную колькасць работы, выпрацаваць.

    • В. норму.
  4. Добра падрыхтаваць для пасеву, пасадкі (глебу).

    • В. поле.
  5. Дасканала зрабіць, змайстраваць.

    • В. ліштвы.
  6. Запэцкаць, сапсаваць што-н. неахайным абыходжаннем (разм.).

    • В. паліто ў смалу.

|| незак. вырабляць, .

|| наз. выраб, .

вырабляць, ; незак.

  1. гл. вырабіць.

  2. Рабіць што-н. незвычайнае, вычвараць (разм.).

    • Што ты тут вырабляеш?

вырадак, , м.

Той, хто выдзяляецца ў якім-н. асяроддзі сваімі крайне адмоўнымі, агіднымі якасцямі.

  • В. у сям’і.

вырадзіцца, ; зак.

Пагоршыцца ў пародзе, страціць каштоўныя ўласцівасці продкаў.

  • Расліна вырадзілася.

|| незак. выраджацца, .

|| наз. выраджэнне, .

выражальнік, , м.

Тое, што і выразнік

|| ж. выражальніца, .