вырабіць, ; зак.

  1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго-н. і выпусціць.

    • Завод вырабіў многа станкоў.
  2. Апрацаваць дубленнем.

    • В. авечую шкуру.
  3. Выканаць пэўную колькасць работы, выпрацаваць.

    • В. норму.
  4. Добра падрыхтаваць для пасеву, пасадкі (глебу).

    • В. поле.
  5. Дасканала зрабіць, змайстраваць.

    • В. ліштвы.
  6. Запэцкаць, сапсаваць што-н. неахайным абыходжаннем (разм.).

    • В. паліто ў смалу.

|| незак. вырабляць, .

|| наз. выраб, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)