выраб назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. вырабіць.

  2. Якасны бок апрацоўкі чаго-н.

    • Медная ручка адмысловага вырабу.
  3. Спосаб, від вытворчасці прадукцыі.

    • Ручны в. скур.
    • Рэчы хатняга вырабу.
  4. пераважна мн. Вырабленыя рэчы, прадукт працы.

    • Металічныя вырабы.
    • Аўчынка вырабу не варта (прымаўка) — справа, не вартая турбот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)