Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расчырванецца, ; зак.

Пакрыцца чырванню, румянцам.

расчысціцца, ; зак.

Стаць чыстым, свабодным ад чаго-н.

  • Неба расчысцілася ад хмар.

|| незак. расчышчацца, .

расчысціць, ; зак.

Ачысціць, вызваліць ад чаго-н.; прыбраць што-н.

  • Р. дарожку ад снегу.

|| незак. расчышчаць, .

|| наз. расчышчэнне, і расчыстка, .

расчытаць, ; зак.

З цяжкасцю разабраць невыразна напісанае.

  • Не расчытаў слова.

|| незак. расчытваць, .

расчыхвосціць, ; зак. (разм.).

Разбіць, разграміць; раскрытыкаваць.

расшавяліцца, ; зак.

Тое, што і разварушыцца.

|| незак. расшавельвацца, .

расшавяліць, ; зак.

  1. Шавелячы, разварушыць, вывесці са спакойнага стану.

    • Р. мурашнік.
  2. перан. Абудзіць да дзейнасці.

    • Р. слухачоў.

|| незак. расшавельваць, .

расшалопаць, ; зак. (разм.).

З цяжкасцю зразумець.

  • Ён ледзь расшалопаў, чаго ад яго патрабуюць.

расшаркацца, ; зак.

  1. Раскланяцца, шаркаючы нагой.

    • Пачціва расшаркаўся.
  2. перан. Выказаць залішне ліслівыя адносіны да каго-н.

    • Р. перад начальствам.

|| незак. расшарквацца, .

|| наз. расшаркванне, .

расшастаць, ; зак. (разм.).

Разадраць.

  • Р. сукенку.