Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раздацца​2, ✂; зак.

  1. Стаць большым, шырэйшым.

    • Р. у плячах.
  2. Расступіцца, рассунуцца ў бакі.

    • Натоўп раздаўся ў бакі.
  3. Раскалоцца, распароцца па шву.

    • Мех раздаўся.

|| незак. раздавацца, ✂.

раздаць​1, ✂; зак.

Аддаць усё, многае многім.

  • Р. падарункі.
  • Р. зарплату.

|| незак. раздаваць, ✂.

|| наз. раздача, ✂.

|| прым. раздатачны, ✂.

  • Р. пункт.

раздаць​2, ✂; зак.

Расшырыць, расцягнуць.

  • Р. боты на калодцы.
  • Хлопца за лета раздало (безас.).

раздвоены, ✂.

  1. Такі, які раздвоіўся; раздзелены надвае.

    • Раздвоеная губа.
    • Р. след.
  2. перан. Такі, які страціў цэльнасць, унутранае адзінства.

    • Раздвоенае ўсведамленне.

|| наз. раздвоенасць, ✂.

  • Р. пачуццяў (перан.).

раздвоіцца, ✂; зак.

  1. Раздзяліцца надвае.

    • Сцежка раздвоілася.
  2. перан. Страціць цэльнасць, унутранае адзінства, стаць супярэчлівым.

    • Думкі раздвоіліся.

|| незак. раздвойвацца, ✂.

|| наз. раздваенне, ✂.

раздвоіць, ✂; зак.

Раздзяліць надвае.

  • Р. пасму валасоў.
  • Р. провад.

|| незак. раздвойваць, ✂.

|| наз. раздваенне, ✂.

раздзельны, ✂.

  1. Асобны, адасоблены, самастойны.

    • Раздзельнае навучанне.
  2. З перарывамі, перапынкамі, паўзамі.

    • Раздзельнае напісанне слоў.

|| наз. раздзельнасць, ✂.

раздзерці, ✂; зак.

Тое, што і разадраць.

раздзерціся, ✂; зак.

Тое, што і разадрацца.

раздзець, ✂; зак.

Зняць з каго-н. адзенне.

  • Р. дзіця.
  • Бандыты раздзелі прахожага.

|| незак. раздзяваць, ✂.

|| звар. раздзецца, ✂.

|| незак. раздзявацца, ✂.

|| наз. раздзяванне, ✂.