Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стымул, ✂, м.

Пабуджальная прычына, зацікаўленасць у ажыццяўленні чаго-н.

  • С. у працы.
  • Матэрыяльныя стымулы.

стымуляваць, ✂; зак. і незак.

Даць (даваць) стымул у ажыццяўленні чаго-н.

  • С. развіццё прадпрымальніцтва.

стымулятар, ✂, м. (спец.).

Прыроднае або сінтэтычнае рэчыва, якое стымулюе развіццё чаго-н.

  • С. росту раслін.

стымуляцыя, ✂, ж.

Выкарыстанне стымулаў, стымулятараў.

стыпендыя, ✂, ж.

Рэгулярная грашовая дапамога, якая выдаецца навучэнцам вышэйшых і спецыяльных навучальных устаноў, а таксама спецыялістам рознымі фондамі.

  • Імянная с. (прысуджаецца за асаблівыя поспехі).

|| прым. стыпендыяльны, ✂.

  • С. фонд.

стыпендыят, ✂, м.

Навучэнец, які атрымлівае стыпендыю.

|| ж. стыпендыятка, ✂.

|| прым. стыпендыяцкі, ✂.

стыхар, ✂, м.

Доўгае, з шырокімі рукавамі адзенне дыякана, дзяка ў час набажэнства.

стыхійны, ✂.

  1. Выкліканы дзеяннямі стыхійных сіл прыроды, якія непадуладны чалавеку.

    • Стыхійнае бедства (паводка, ураган, землетрасенне і пад.).
  2. перан. Неарганізаваны, без кіраўніцтва.

    • С. мітынг.

|| наз. стыхійнасць, ✂.

стыхія, ✂, ж.

  1. У антычнай натурфіласофіі: адзін з асноўных элементаў прыроды (агонь, вада, зямля, паветра).

  2. Магутныя сілы прыроды, якія непадуладны чалавеку.

    • Разбуральная с.
  3. перан. Неарганізаваная сіла, якая дзейнічае ў сацыяльным асяроддзі.

  4. перан. Прывычнае акружэнне, кола любімых заняткаў, інтарэсаў.

    • Горы — с. турыстаў.

стыць, ✂ і стынуць, ✂, незак.

  1. Аддаючы цяпло, рабіцца халодным.

    • Малако стыне.
    • Дружба стыне (перан.).
  2. Мерзнуць, замярзаць на холадзе.

    • С. на марозе.
    • Рукі стынуць без пальчатак.

|| зак. астыць, ✂ і астынуць, ✂.