Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

размаўляць, ✂; незак.

Весці размову, гутарку; гаварыць з кім-н.

  • Р. усю дарогу.

размах, ✂, м.

  1. гл. размахнуцца.

  2. Велічыня хістання, вагання якога-н. цела; амплітуда (спец.).

    • Р. маятніка.
  3. Адлегласць паміж крайнімі пунктамі чаго-н. разгорнутага, распасцёртага, разнятага.

    • Р. крылаў.
  4. перан. Шырыня дзейнасці; адсутнасць абмежаванасці ў праяўленні чаго-н.

    • Р. будаўніцтва.

размахацца, ✂; зак. (разм.).

Пачаць моцна махаць чым-н.

  • Р. кулакамі.

размахваць, ✂; незак.

Махаць чым-н. то ў адзін, то ў другі бок.

  • Р. рукамі.

размахнуцца, ✂; зак.

  1. Зрабіць узмах рукой для ўдару, кідання і пад.

  2. перан. Адзначыць што-н. з размахам (у 4 знач.) (разм.).

    • Банадысь жаніў сына, ды так размахнуўся, што паўсвету заклікаў гасцей.

|| незак. размахвацца, ✂.

|| наз. размах, ✂.

размачаліць, ✂; зак.

Растрапаць, раздзяліць на валокны.

  • Р. канец вяроўкі.

|| незак. размачальваць, ✂.

размачыць, ✂; зак.

Намачыўшы, зрабіць мяккім, разбухлым.

  • Р. сухары.

◊

  • Размачыць лік (разм.) — адкрыць лік (у спартыўнай гульні).

|| незак. размочваць, ✂.

|| наз. размочванне, ✂ і размочка, ✂.

размашысты, ✂.

  1. Які вызначаецца шырокімі, свабоднымі ўзмахамі рук або ног.

    • Размашыстыя крокі.
  2. Які атрымліваецца ў выніку шырокіх узмахаў пяра, пэндзля.

    • Р. почырк.
    • Р. стыль (перан.).
  3. Раскідзісты, з вялікім размахам (у 3 знач.).

    • Размашыстыя галіны дуба.

|| наз. размашыстасць, ✂.

размежавацца, ✂; зак.

  1. Раздзяліцца, устанавіўшы межы паміж землямі, уладаннямі.

    • Р. з суседзямі.
  2. перан. Аддзяліцца, адасобіцца адзін ад другога ў выніку несупадзення, процілегласці інтарэсаў, поглядаў.

    • Р. з ідэйнымі праціўнікамі.

|| незак. размяжоўвацца, ✂.

|| наз. размяжоўванне, ✂.

|| наз. размежаванне, ✂.

размежаваць, ✂; зак.

  1. Раздзяліць, правёўшы межы.

    • Р. участкі.
  2. перан. Аддзяліць, адмежаваць сферы дзейнасці.

    • Р. абавязкі.

|| незак. размяжоўваць, ✂.

|| наз. размяжоўванне, ✂.

|| наз. размежаванне, ✂.