Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раздабыткі, ✂ (разм.):

  • на (ў) раздабыткі — каб раздабыць што-н., разжыцца на што-н. (ісці, хадзіць і пад.).

раздабыць, ✂; зак. (разм.).

Здабыць, дастаць з цяжкасцямі.

  • Р. зброю.
  • Р. харчы.

|| незак. раздабываць, ✂.

раздажджыцца, ✂; безас.; зак. (разм.).

Стаць надоўга дажджлівым, сырым (пра надвор’е).

раздаіцца, ✂; зак.

Пра карову і пад.: пачаць даваць больш малака.

|| незак. раздойвацца, ✂.

раздаіць, ✂; зак.

Дабіцца павелічэння надою (ад малочнай жывёлы).

|| незак. раздойваць, ✂.

|| наз. раздой, ✂ і раздойванне, ✂.

раздарожжа, ✂, н.

Месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі, ростань.

◊

  • На раздарожжы — у стане сумнення, роздуму, хістання, у нерашучасці (быць, стаяць, знаходзіцца і пад.).

раздарыць, ✂; зак.

Раздаць у выглядзе падарункаў усё, многае.

  • Р. кнігі сябрам.

|| незак. раздорваць, ✂.

раздатачны, ✂.

  1. гл. раздаць ​1.

  2. раздатачная: Памяшканне, дзе праводзіцца раздача чаго-н.

раздатчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца раздачай чаго-н.

|| ж. раздатчыца, ✂.

раздацца​1, ✂; зак.

Пра гукі: прагучаць, пачуцца.

|| незак. раздавацца, ✂.