Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расчаравацца, ✂; зак.

Зведаць расчараванне.

  • Р. ў суседзях.

|| незак. расчароўвацца, ✂.

расчараваць, ✂; зак.

Выклікаць расчараванне.

|| незак. расчароўваць, ✂.

расчарціць, ✂; зак.

Нанесці на што-н. штрыхі, лініі ў патрэбных кірунках.

  • Р. паперу.

|| незак. расчэрчваць, ✂.

|| наз. расчэрчванне, ✂.

расчасацца, ✂; зак.

Расчасаць сабе валасы.

|| незак. расчэсвацца, ✂.

расчасаць​1, ✂; зак.

Расправіць, разраўняць, прыгладзіць грэбенем.

  • Р. валасы.
  • Р. бараду.

|| незак. расчэсваць, ✂.

|| наз. расчэсванне, ✂.

расчасаць​2, ✂; зак.

Высечы, расшырыць адтуліну сякерай.

|| незак. расчэсваць, ✂.

|| наз. расчэсванне, ✂.

расчахліць, ✂; зак.

Зняць чахол з чаго-н.

  • Р. гарматы.

|| незак. расчахляць, ✂.

расчаць, ✂; зак. (разм.).

Пачаць, распачаць (рабіць што-н.).

  • Р. будаўніцтва школы.

|| незак. расчынаць, ✂.

расчляняцца, ✂; незак.

Тое, што і чляніцца.

|| наз. расчляненне, ✂.

расчляняць, ✂; незак.

Тое, што і чляніць.