Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неўтаймаваны, ✂.

Такі, якога цяжка, немагчыма ўтаймаваць, стрымаць, сцішыць; вельмі моцны.

  • Н. агонь.
  • Неўтаймаваная лютасць.

|| наз. неўтаймаванасць, ✂.

нефармал, ✂, м. (разм.).

Член нефармальнай, афіцыйна не зацверджанай арганізацыі, групы.

нефармальны, ✂:

  • нефармальныя аб’яднанні — групы аднадумцаў, якія не з’яўляюцца афіцыйнай юрыдычнай адзінкай, не маюць свайго рахунку ў банку, штата супрацоўнікаў, друку і пад.

нефрыт​1, ✂, м.

Запаленне нырак.

нефрыт​2, ✂, м.

Малочна-белы або зеленаваты мінерал, які ідзе на выраб упрыгожанняў і інш.

|| прым. нефрытавы, ✂.

нехаця, прысл.

Без жадання, неахвотна.

  • Н. рабіць што-н.

нехлямяжы, ✂.

Несамавіты; нязграбны, няўклюдны; дрэнна зроблены (аб рэчах, прадметах).

|| наз. нехлямяжасць, ✂.

нехрысць, ✂, м. (разм. лаянк. уст.).

Бессаромны, бессардэчны чалавек.

  • Ці ж мы нехрысці якія ?

нехта, займ.

  1. Невядома хто, нейкі чалавек.

    • Н. стукаў у дзверы.
  2. Якісьці мала каму вядомы чалавек (у спалучэнні з прозвішчам, імем).

    • Н. Іваноў.
  3. Які-н. чалавек, усё роўна хто; хто-н.

нецэнзурны, ✂.

Непрыстойны. грубы.

  • Нецэнзурныя словы.

|| наз. нецэнзурнасць, ✂.