Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ступеньчаты, .

Размешчаны ступенямі.

  • С. спуск з гары.

|| наз. ступеньчатасць, .

ступіць, ; зак.

  1. Зрабіць крок, наблізіцца, падысці да каго-, чаго-н.

    • Не можа с. колькі крокаў.
    • С. да акна.
  2. Паставіць нагу куды-н., наступіць на каго-, што-н.

    • С. на змяю.
  3. Увайсці куды-н.; апынуцца дзе-н.

    • Першы раз ступіла ў новую кватэру.

|| незак. ступаць, .

|| наз. ступанне, .

ступня, , ж.

  1. Частка нагі ад шчыкалаткі ўніз.

  2. Ніжняя паверхня нагі, падэшва.

стушавацца, ; зак.

  1. Стаць стушаваным, пры дапамозе тушоўкі зрабіць пераход ад цёмнага да светлага (спец.).

    • Контуры малюнка стушаваліся.
  2. перан. Сумецца, збянтэжыцца.

    • С. на экзаменах.

|| незак. стушоўвацца, і тушавацца, .

стушаваць, ; зак.

Тушуючы, зрабіць непрыкметным і паступовым пераход ад цёмнага да светлага колеру (спец.).

  • С. плоскасць.

|| незак. стушоўваць, .

|| наз. стушоўванне, і стушоўка, .

стык, , м.

Месца злучэння, сутыкнення двух канцоў, дзвюх частак чаго-н.

  • С. участкаў.
  • С. панэлей.
  • На стыку дзвюх эпох.

|| прым. стыкавы, .

стыкавацца, ; зак. (спец.).

Цесна, шчыльна злучацца канцамі, часткамі.

  • Касмічныя караблі стыкаваліся на арбіце.

|| наз. стыкоўка, і стыкаванне, .

стыкаваць, ; зак. (спец.).

Цесна злучыць канцамі, часткамі.

  • С. звёны пантоннага моста.

|| наз. стыкоўка, і стыкаванне, .

|| прым. стыковачны, .

стыкацца, ; незак. (разм.).

  1. Мець сумежныя бакі, размяшчацца вельмі блізка, упрытык.

    • Канец поля стыкаецца з лесам.
  2. Знаходзіцца дзе-н. які-н. час, прыпыняцца.

    • Дома прыходзіцца рэдка с.
  3. перан. Быць звязаным з чым-н.; мець адносіны да чаго-н.

    • Нашы інтарэсы стыкаюцца даволі часта.

|| аднакр. стыкнуцца, .

стыкаць, ; зак. (разм.).

Чым-н. вострым пакалоць у многіх месцах, усюды.

|| незак. стыкваць, .