Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неўраджай, ✂, м.

Дрэнны, нізкі ўраджай.

  • Н. жыта.

неўраджайны, ✂.

Які вызначаецца неўраджаем, звязаны з ім.

  • Н. год.

неўралгія, ✂, ж.

Прыступы вострых мясцовых боляў ад запалення якога-н. нерва і яго абалонкі.

  • Міжрэберная н.

|| прым. неўралгічны, ✂.

неўралогія, ✂, ж.

Сукупнасць раздзелаў медыка-біялагічных навук, якія вывучаюць нервовую сістэму і яе захворванні.

|| прым. неўралагічны, ✂.

неўрапаталогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца хваробамі нервовай сістэмы і іх лячэннем.

|| прым. неўрапаталагічны, ✂.

неўрапатолаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па неўрапаталогіі.

неўрастэнік, ✂, м.

Чалавек, які хварэе на неўрастэнію.

|| ж. неўрастэнічка, ✂.

неўрастэнія, ✂, ж.

Неўроз, пры якім павышаная ўзбуджальнасць спалучаецца з хуткай стамляльнасцю, раздражняльнасцю, болем галавы, парушэннем сну.

|| прым. неўрастэнічны, ✂.

неўроз, ✂, м.

Захворванне, выкліканае расстройствам дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы.

  • Н. сэрца.

|| прым. неўратычны, ✂.

неўролаг, ✂, м.

Спецыяліст па неўралогіі.