Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разгорнуты, ✂.

  1. Шырокі, падрабязны.

    • Р. план.
    • Р. сказ (які мае паясняльныя словы).
  2. Шырока арганізаваны.

    • Разгорнутае спаборніцтва.
  3. Размешчаны ў шырыню па лініі фронту (спец.).

|| наз. разгорнутасць, ✂.

разгортка, ✂, ж. (спец.).

  1. гл. разгарнуць.

  2. Разгорнутая на плоскасці паверхня геаметрычнай фігуры.

    • Р. бакавой паверхні прызмы.

разграбіць, ✂; зак.

Грабячы, расцягнуць, раскрасці.

  • Р. гаспадарку.

|| незак. разграбляць, ✂.

|| наз. разграбленне, ✂.

разграміць, ✂; зак.

  1. Разарыць, разбурыць.

    • Р. абсталяванне.
    • Р. склады.
  2. Разбіць, знішчыць у баі, у выніку барацьбы.

    • Р. варожы гарнізон.
    • Р. артыкул (перан.).

|| наз. разгром, ✂.

|| прым. разгромны, ✂.

разграфіць, ✂; зак.

Расчарціць на графы (у 1 знач.).

  • Р. ліст паперы.

|| незак. разграфляць, ✂.

разгромны, ✂.

  1. гл. разграміць.

  2. Які рэзка крытыкуе каго-, што-н.; разносны.

    • Разгромнае выступленне ў друку.

разгрузачны, ✂.

  1. Які мае адносіны да разгрузкі, служыць для разгрузкі.

    • Разгрузачныя работы.
  2. разгрузачны дзень — дзень, у які тлустым людзям, некаторым хворым рэкамендуецца лёгкая дыета.

разгрузіцца, ✂; зак.

  1. Вызваліцца ад грузу.

    • Разгрузілася машына.
  2. перан. Вызваліцца ад часткі работы, ад дадатковай нагрузкі.

|| незак. разгружацца, ✂.

разгрузіць, ✂; зак.

  1. Вызваліць ад грузу.

    • Р. вагон.
  2. перан. Вызваліць ад чаго-н. непатрэбнага, ад дадатковай нагрузкі (разм.).

|| незак. разгружаць, ✂.

|| наз. разгрузка, ✂.

разгрузны, ✂, (спец.).

Прызначаны для разгрузкі.

  • Разгрузное судна.