Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гаспадарны, ✂.

Тое, што і гаспадарлівы.

|| наз. гаспадарнасць, ✂.

гаспадарскі, ✂.

  1. Які належыць гаспадару.

    • Г. сын.
  2. Дбайны, руплівы.

    • Гаспадарскія адносіны да справы.

гаспадарчы, ✂.

  1. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, да эканамічнага, вытворчага боку справы.

    • Гаспадарчыя арганізацыі.
    • Гаспадарчыя поспехі.
  2. Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, патрэбны для яе вядзення.

    • Гаспадарчыя турботы.
    • Г. інвентар.
    • Гаспадарчыя тавары.
  3. Даходны, рацыянальны.

    • Г. падыход да выкарыстання прыродных багаццяў.
  4. Уласцівы гаспадару (у 2 знач.).

    • Гаспадарчае вока.

гаспадарыць, ✂; незак.

  1. Весці гаспадарку (у 6 знач.).

  2. Наводзіць дзе-н. парадкі па-свойму (неадабр.).

    • Г. у чужым агародзе.

|| наз. гаспадаранне, ✂.

гаспадыня, ✂, ж.

  1. гл. гаспадар.

  2. Жонка (разм.).

◊

  • Хатняя гаспадыня — жанчына, якая не занята ў грамадскай вытворчасці, а вядзе хатнюю гаспадарку сваёй сям’і.

гастралёр, ✂, м.

  1. Артыст на гастролях.

  2. перан. Пра таго, хто пастаянна мяняе месца работы, пра выпадковага і нядобрасумленнага работніка (разм., неадабр.).

|| ж. гастралёрка, ✂.

|| прым. гастралёрскі, ✂.

гастраліраваць, ✂; незак.

  1. Выступаць на гастролях.

  2. перан. Быць гастралёрам (у 2 знач.; разм., неадабр.).

гастраном, ✂, м.

  1. Знаток і любіцель смачнай ежы.

  2. Гастранамічны магазін.

    • Купіць у гастраноме.

гастраномія, ✂, ж.

Харчовыя прадукты, пераважна закусачныя.

|| прым. гастранамічны, ✂.

  • Г. магазін.

гастролі, ✂, ж.

Выступленні, спектаклі прыезджых акцёраў.

  • Г. тэатра лялек.

|| прым. гастрольны, ✂.