гаспадарчы прыметнік
-
Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, да эканамічнага, вытворчага боку справы.
- Гаспадарчыя арганізацыі.
- Гаспадарчыя поспехі.
-
Які мае адносіны да вядзення гаспадаркі, патрэбны для яе вядзення.
- Гаспадарчыя турботы.
- Г. інвентар.
- Гаспадарчыя тавары.
-
Даходны, рацыянальны.
- Г. падыход да выкарыстання прыродных багаццяў.
-
Уласцівы гаспадару (у 2 знач.).
- Гаспадарчае вока.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)