Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

студыя, , ж.

  1. Майстэрня мастака або скульптара.

  2. Школа для падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў, артыстаў.

  3. Назва некаторых тэатральных калектываў маладых акцёраў.

    • Тэатр-с.
  4. Спецыяльнае памяшканне, адкуль вядуцца радыё- ці тэлевізійныя перадачы.

|| прым. студыйны, .

студэнт, , м.

Навучэнец вышэйшай навучальнай установы.

|| ж. студэнтка, .

|| прым. студэнцкі, .

студэнцтва, , н.

  1. зб. Студэнты.

    • Беларускае с.
  2. Перыяд вучобы ў вышэйшай навучальнай установе.

    • Гады с.

стузацца, ; зак.

Стаміцца, змарыцца ў якіх-н. клопатах, справах.

  • С. на пагрузцы.

стузаць, ; зак.

  1. Затузаць, зацягаць.

    • С. каня.
  2. перан. Давесці да хворага стану, змучыць.

    • Хвароба стузала чалавека.

стук1, , м.

Адрывісты гук, шум ад удару, ад падзення цвёрдых прадметаў.

  • С. сякеры аб бервяно.
  • С. у акно.
  • Увайсці са стукам (пастукаўшы ў дзверы).
  • Слухаць с. сэрца.

стук2, у знач. вык.

Ужыв. паводле знач. дзеясл. стукаць — стукнуць.

  • У дзверы с. палкай.
  • Стук-стук-стук! (гукаперайманне кароткіх паслядоўных удараў).

стукат, , м.

Моцны бесперапынны стук.

  • На таку с. ад малатарні.

стукатаць, ; незак. (разм.).

Ствараць стукат.

  • Стукочуць па бруку калёсы.

стукатня, і стуканіна, , ж. (разм.).

Тое, што і стукат.