Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

несці2, ; незак.

Пра птушак: класці яйкі.

|| зак. знесці, .

|| наз. нясенне, і носка, .

несціся1, ; незак.

  1. Хутка рухацца, імчацца ўперад.

    • Несліся коні.
  2. перан. Распаўсюджвацца (пра гукі, пахі, чуткі).

    • Нясуцца песні.
    • Несліся новыя чуткі.

несціся2, ; незак.

Пра птушак: класці яйкі.

|| зак. знесціся, .

несціханы, .

  1. Які не сціхае, не змаўкае доўгі час; які чуваць бесперапынна.

    • Н. гул.
  2. Які не праходзіць, не сунімаецца (пра боль і пад.).

    • Н. боль.

|| наз. несціханасць, .

нета, нескл. (спец.).

Чыстая вага тавару без тары і ўпакоўкі.

нетры, .

  1. Тое, што знаходзіцца, змяшчаецца пад зямной паверхняй.

    • У нетрах зямлі.
    • Распрацоўка нетраў.
  2. перан. Унутраная прастора, частка чаго-н.

    • Н. душы.
  3. Непраходныя, глухія мясціны.

    • Лясныя н.
  4. перан. Унутраная, глыбінная частка чаго-н.

    • Н. памяці.

нетрыманне, , н.:

  • нетрыманне мачы — міжвольнае выдзяленне мачы.

неўвядальны, , ж. (высок.).

  1. Такі, які застаецца свежым, не вяне.

    • Неўвядальная прыгажосць.
  2. перан. Які з цягам часу не траціць свайго значэння, сілы і пад.

    • Неўвядальная слава.

|| наз. неўвядальнасць, .

неўгамонны, .

  1. Які не можа супакоіцца, вельмі рухавы.

    • Неўгамоннае дзіця.
  2. Неспакойны, турботны.

    • Неўгамоннае жыццё.

|| наз. неўгамоннасць, .

неўжывальны, .

Які не ўжываецца або рэдка выкарыстоўваецца.

  • Неўжывальнае слова.

|| наз. неўжывальнасць, .