Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выпарэнне, ✂, н.

  1. гл. выпарыцца, -ць.

  2. мн. (выпарэнні, -яў). Рэчыва, якое выпараецца.

    • Шкодныя выпарэнні.

выпас, ✂, м.

Месца, дзе пасуць жывёлу, паша.

  • Лугавы в.

|| прым. выпасны, ✂.

выпасвіцца, ✂; зак.

Адкарміцца на пашы.

  • Цяляты выпасвіліся.

|| незак. выпасвацца, ✂.

выпасвіць, ✂; зак.

  1. Адкарміць на пашы.

    • В. авечкі.
  2. Патравіць выпасам.

    • В. сенажаць.
  3. Зарабіць пасьбой (разм.).

    • Выпасвіў шмат грошай.

|| незак. выпасваць, ✂.

выпасці, ✂; зак.

  1. Вываліцца, упасці адкуль-н.

    • Пісьмо выпала з кнігі.
    • Люлька выпала з зубоў.
    • В. з воза.
  2. (7 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным.

    • Выпала з памяці тая назва.
    • Яго збянтэжанасць не выпала з-пад маёй увагі.
  3. Пра ападкі: упасці на зямлю.

    • Уначы выпала раса.
    • Выпаў ранні снег.
  4. безас. Дастацца на долю.

    • Аднойчы мне выпала схадзіць у музей.
    • Як выпадзе (як удасца).
  5. (1 і 2 ас. не ужыв.). Выдацца.

    • Ураджай выпаў добры.

|| незак. выпадаць, ✂.

выпат, ✂, м. (спец.).

Збіранне вадкасці з крывяносных сасудаў у якой-н. поласці цела пры запаленні.

выпатрабаваць, ✂; зак.

  1. Патрабаваннем дабіцца, атрымаць.

    • В. даведку.
  2. Прымусіць з’явіцца куды-н. па выкліку.

    • В. сведак у суд.

выпаўзак, ✂, м.

  1. Адзін з відаў дажджавога чарвяка.

  2. Тое, што і выпоўзіны.

|| прым. выпаўзкавы, ✂.

выпаўзень, ✂, м.

Тое, што і выпаўзак (у 2 знач.).

выпаўзці, ✂; зак.

  1. Выйсці паўзком, паўзучы.

    • В. праз шчыліну.
  2. Паўзучы, паявіцца.

    • З травы выпаўзла вужака.
    • З-за гары выпаўз аўтобус (перан.).

|| незак. выпаўзаць, ✂ і выпоўзваць, ✂.