Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарлатан, ✂, м.

Празрыстая баваўняная тканіна, падобная на кісяю.

|| прым. тарлатанавы, ✂.

тармазіцца, ✂; незак.

Затрымлівацца ў сваім развіцці, руху.

  • Справа тармозіцца.

|| зак. затармазіцца, ✂.

тармазіць, ✂; незак.

  1. Запавольваць або спыняць рух чаго-н. (звычайна пры дапамозе тормаза).

    • Т. трактар.
    • Машына моцна тармозіць.
  2. перан. Стрымліваць рух чаго-н.; затрымліваць развіццё чаго-н.

    • Т. работу.
    • Т. будаўніцтва школы.
  3. перан. Аслабляць, спыняць праяўленне чаго-н. (спец.).

    • Т. рэфлексы.

|| зак. затармазіць, ✂.

|| аднакр. тармазнуць, ✂.

|| наз. тармажэнне, ✂.

тармасіцца, ✂; незак.

Тузацца, торгацца.

|| наз. тармашэнне, ✂.

тармасіць, ✂; незак.

Тузаць, торгаць.

  • Т. за рукаў.

|| наз. тармашэнне, ✂.

тарокацца, ✂; незак. (разм.).

Доўга дамаўляцца, спрачацца аб чым-н.

  • Пакуль мы тарокаліся, цягнік пайшоў.

|| наз. тароканне, ✂.

тарокі, ✂ (спец.).

Рамяні каля задняй лукі сядла для прывязвання каго-, чаго-н.

таропкі, ✂.

Схільны спяшацца; хуткі, паспешны.

  • Т. чалавек.
  • Т. крокі.

|| наз. таропкасць, ✂.

тарос, ✂, м.

Ледзяная глыба, якая ўтвараецца пры сцісканні льдоў у паўночных морах і рэках.

|| прым. таросавы, ✂.

  • Таросавыя заторы.

таросісты, ✂.

Які складаецца з таросаў; багаты таросамі.

  • Т. лёд.

|| наз. таросістасць, ✂.