танкастволы,
З тонкім ствалом.
- Танкастволая сасна.
||
танкастволы,
З тонкім ствалом.
||
танкаствольны,
Які мае тонкі ствол (пра зброю).
танкаструнны,
З тонкімі струнамі.
танкасценны,
З тонкімі сценамі, сценкамі.
танкашыі,
З тонкай шыяй.
танкашэрсны,
З тонкай шэрсцю; з тонкай шэрсці.
||
танкер,
Судна для перавозкі вадкіх грузаў у танках2.
||
танкетка1,
Браніраваная гусенічная баявая машына, узброеная адным або двума кулямётамі.
танкетка2,
Падэшва, якая паступова патаўшчаецца ад наска да пяткі.
танкіст,
Ваеннаслужачы танкавых войск.
||