Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рамонт2, , (спец.).

  1. Папаўненне табуна або статка маладняком.

  2. Ліквідацыя зрэджанасці пасеваў, прысад насеннем, саджанцамі і пад.

    • Р. вінаградніку.

|| прым. рамонтны, .

  • Р. маладняк.

рамонтнік, , м.

Рабочы, які займаецца рамонтам​1.

|| ж. рамонтніца, .

рампа, , ж. (спец.).

  1. Невысокі бар’ер уздоўж авансцэны, які прыкрывае ад гледачоў прыборы для асвятлення сцэны.

  2. Асвятляльная апаратура, якая змяшчаецца за такім бар’ерам.

    • Агні рампы.

|| прым. рампавы, .

рамштэкс, , м.

Адбіты і падсмажаны ў сухарах скрылік ялавічыны.

  • Р. з гарнірам.

|| прым. рамштэксны, .

рамшчык, , м.

Рабочы, які працуе на лесапільнай раме.

рамяство, , н.

Прафесійны занятак, звязаны з вырабам якіх-н. тавараў ручным, саматужным спосабам.

|| прым. рамесны, .

рэмень, і рамень, , м.

  1. Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці пояса, для перадачы руху ад шківа.

    • Сумка на рэмені.
    • Падперазацца рэменем.
    • Р. для вастрэння брытваў.
    • Прывадны р.
    • Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).
  2. мн. Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу.

    • Перавязаць клунак рамянямі.

|| памянш. раменьчык, .

|| прым. раменны, .

  • Раменная вупраж.
  • Раменная пуга.
  • Раменная перадача.